Аўстраліец плаваў на мёртвым кіце сярод акулаў


На тушу ён залез добраахвотна. «Мая мама лічыць мяне ідыётам, дый тата не надта ганарыцца мною», – прызнаўся мужчына журналістам пасля таго, як яго знялі з кіта ратаўнікі.

На відэа бачна, як малады чалавек скокнуў з карабля ў ваду, падплыў да тушы кіта і залез на яе. Неўзабаве вакол кіта з’явіліся акулы і чалавека давялося ратаваць.

Мясцовыя ўлады заяўляюць, што не бачаць у дзеяннях мужчыны злачынства і таму не будуць спрабаваць яго прыцягнуць да адказнасці, аднак акрэслілі ягоны ўчынак як «неабдуманы».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў