«Страх у краіне спакою». Дакфільм пра тое, як узрывалі менскае метро


Сёння шостая гадавіна выбуху ў менскім метро.

Прапануем вашай увазе журналісцкае раследванне ў дакументальным фільм «Белсату» «Страх у краіне спакою», прысвечаны гэтай трагічнай падзеі.

Справядлівае пакаранне ці ўзаконенае забойства? Чым быў расстрэл Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва? Фільм падае дагэтуль невядомыя факты, ацэнкі незалежных экспертаў, аповеды следчых пра сістэму органаў пераследу ў Беларусі. Аўтары стужкі аналізуюць найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якіх суд так і не разгледзеў. Чаму на працэсе галоўны абвінавачаны, Дзмітрый Канавалаў, не сказаў ані слова?

2012, Беларусь, рэж. Бортнік Кацярына, 2012

Стужка навінаў