Стоп Дэкрэт №3! Он-лайн петыцыя за спыненне «стымуляцыі працаздольнага насельніцтва»


Аўтары петыцыі аб адмене гэтага дэкрэту лічаць, што ўлада парушыла Канстытуцыю Беларусі.

«Мы патрабуем адмяніць гэты дэкрэт, таму што ён наўпрост парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Канвенцыю № 29 аб прымусовай або абавязковай працы», – гаворыцца ў петыцыі.

2 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

«Дэкрэтам устанаўліваецца абавязак грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў, якія стала пражываюць у нашай краіне, асобаў без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічыняў (Br3 млн. 600 тыс., або каля $ 250)», – паведамляла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Он-лайн петыцыю ўжо падтрымала каля 14 000 чалавек. Падпісацца пад ёй можна тут.

9 красавіка праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі камітэт» накіраваў зварот у парламент з просьбай адмяніць дэкрэт кіраўніка Беларусі.

Інфаграфіка ад belsat.eu: Імем рэспублікі называю цябе дармаедам

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары