«Столькі птушак тут яшчэ не было». Лебядзінае возера пад Менскам. Фотагісторыя

photo

Адзін зімовы сонечны дзень з жыцця лебядзінай (і не толькі) чарады на вадасховішчы Крыніца каля Ждановічаў – у аб’ектыве Вячаслава Радзіміча.

Лебедзі разам з качкамі адпачываюць на вадасховішчы Крыніца на ускрайку Менску
Лебедзі ляцяць па-над лесам каля вадасховішча Крыніца недалёка ад Ждановічаў. Шмат з птушак спачатку зімавалі на розных вадаёмах Менскай вобласці і Беларусі, але паступова пачалі штогод злятацца на вадасховішча Крыніца з-за рэгулярнай падкормкі з боку неабыякавых менчукоў, працаўнікоў Міністэрства прыроды ды турыстаў, а таксама чыстай вады, якая не замярзае
Менчукі падкормліваюць птушак зернем ды – як дэлікатэсам – белым хлебам
Амаль кожны дзень бацькі з дзецьмі, а таксама закаханыя пары прыязджаюць на Крыніцу, каб паназіраць за птушкамі, пакарміць іх ды сфатаграфаваць грацыёзных істотаў
Сёлета больш за 50 лебядзеў прыляцела зімаваць на вадасховішча. Адна з неабыякавых жанчын, якая падкармлівае птушак ужо цягам 13-ці гадоў, тут «столькі вадаплаўных яшчэ ніколі не было»
«Дырыжор» лебядзінай чарады
Лебядзіная чарада плыве ў золаце сонечнага святла ланцужком да чарговых карміцеляў
Лебедзі схіляюць шыі да зярна, якое ім часам падсыпаюць валанцёры
Пасадка беласнежнай лебядзінай чарады на водны прасцяг вадасховішча Крыніца
Шэры лебедзь бяжыць па вадзе
Закаханая пара лебедзяў утварае папулярнае сярод фатографаў «сэрца». Лебедзі – манагамныя: не мяняюць падчас свайго жыцця пары. Калі адзін з іх памірае, звычайна памірае і другі лебедзь
Лебедзь «пазуе» на камеру, чысцячы пер’е
У параўнанні з гусём, у лебедзя – даўжэйшая шыя, што дае яму магчымасць збіраць ежу са дна больш глыбокіх вадаёмаў
Чарада – добра арганізаваная. Птушкі імгненна і разам рэагуюць на любую небяспеку
Любімым ласункам лебядзяў на вадасховішчы з’яўляецца белы хлеб, а вось ад чорнага хлебу ў іх праблемы са страваваннем
Крылы лебедзя дасягаюць даўжыні двух метраў, яны дазваляюць птушцы здзяйсняць узімку далёкія палёты на поўдзень
Больш за тысячу дзікіх качак збіраецца на зімоўку на вадасховішчы Крыніца. Яны нярэдка адбіраюць ежу ў лебедзяў
Узімку некаторыя акунаюцца ў ледзяную ваду побач з лебедзямі
Відавочна, што ежы лебедзям, качкам і галубам на вадасховішчы Крыніца цяпер хапае. Некаторыя нават не звяртаюць увагі на атрыманне новага корму
Качкі нярэдка адбіраюць ежу ў лебедзяў
На вадасховішчы Крыніца лебедзі змагаюцца за ежу не толькі з качкамі, але і паміж сабой
Лебедзі так прызвычаіліся да людзей, што бяруць корм наўпрост з рук
Рыбакі вырашылі зладзіць падводную фотасесію пра зімовую рыбалку побач з птушкамі

Прыгажосць і чысціню птушкі падкрэслівае мова. Лацінская назва лебедзя – Сygnus –
азначае «бліскучы». Падобную этымалогію мае і беларуская назва. Elbig у прасляванаў значыла «белы»
Лебядзіная чарада бярэ разгон перал ўзлётам

Фотаздымкі – Вячаслаў Радзіміч

Глядзі таксама
Каментары