Стаў вядомы новы старшыня «Маладога фронту»


«Малады фронт» падчас свайго з’езду абраў кіраўніка.

Ім стаў ураджэнец Бабруйску Яўген Глаголеў-Васьковіч, колішні палітвязень.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» Зміцер Дашкевіч.

Папярэднія два гады рух не меў кіраўніка, на чале арганізацыі стаяў сойм.

За ўдзел у Плошчы-2010 Яўгену Васьковічу-Глаголеву прысудзілі 12 содняў арышту.

У 2011 годзе актывісту прысудзілі 7 гадоў зняволення за спробу падпалу будынку Бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году. З калоніі яго перавялі на больш жорсткі рэжым у турму. Яўген Глаголеў-Васьковіч не пісаў прашэння аб памілаванні, перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе яго вызвалілі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Фэйсбуку» Змітра Дашкевіча

Стужка навінаў