Стаў вядомы дэвіз Еўрапейскіх гульняў-2019 у Менску


Спаборніцтвы пройдуць пад дэвізам Bright you, што з ангельскай мовы перакладаецца як «Яркі ты». У скарочаным выглядзе дэвіз, які беларуская дэлегацыя прадставіла на пасяджэнні Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Скопʼі, будзе пазначацца як BY.

Адкрыццё Еўрагульняў адбудзецца 20 чэрвеня 2019 года на менскім стадыёне «Дынама», спаборніцкая праграма прадоўжыцца з 21 па 30 чэрвеня. Старшынём аргкамітэту Еўрагульняў-2019 прызначаны прэмʼер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

11 з 16 відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года. Выключэнне складуць гімнастыка і барацьба. У гэтых відах спорту адбор на Гульні пройдзе асобна, а таксама баскетбол 3х3, самба і пляжны футбол, якія не ўваходзяць у алімпійскую праграму.

Леташнія Еўрапейскія гульні прайшлі ўпершыню. Прыняў іх Азербайджан. Афіцыйна, яны каштавалі больш за мільярд долараў. Але ёсць і неафіцыйныя падлікі выдання Бі-Бі-Сі, якія гавораць нават пра 5 мільярдаў долараў.

ДР belsat.eu паводле Беларусь-1

Стужка навінаў