Статыстыка ад Pornhub: беларусы глядзяць порна найкарацей, аддаюць перавагу «mature»


Адзін з самых папулярных рэсурсаў з парнаграфічным відэа апублікаваў статыстыку за 2015 год. Сярод актыўных карыстальнікаў фігуруюць і беларусы. Карыстальнікі з нашай краіны ўвайшлі ў топ-10 наведнікаў, якія менш за ўсё часу глядзяць порна-ролікі.

Паводле Pornhub, у сярэднім найбольш часу праводзяць карыстальнікі з Філіпінаў – больш за 12 хвілінаў. Амаль па 10 хвілінаў у сярэднім на сайце застаюцца карыстальнікі з ЗША, Аўстраліі, ды Індыі. А вось найменш – кубінцы, манголы і казахі: 5-6 хвілінаў. Беларусы – на пятым месцы з канца, у сярэднім карыстальнікі з нашай краіны знаходзяцца на сайце 7 хвілінаў і 1 секунду, падобна як украінцы і калумбійцы.

3b-pornhub-insights-2015-year-in-review-category-heatmap-world

Ёсць і сусветная статыстыка паводле топ-запытаў. Беларускія карыстальнікі найбольш цікавяцца відэа з тэгам «mature» («сталыя»), падобныя густы маюць нашыя суседзі ўкраінцы і латышы. Літоўцы любяць хентай, палякі – тынэйджараў, а расейцы – анальны секс.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў