Статую Свабоды зачынілі ў гадавіну інагурацыі Трампа


Статуя Свабоды і востраў Эліс (Нью-Ёрк, ЗША) зачыніліся для наведнікаў «праз недахоп асігнаванняў». Такое паведамленне 20 студзеня з’явілася ў афіцыйным «Twitterʼы» музейнага комплексу.

20 студзеня ў ЗША часткова спынілі працу дзяржаўныя ўстановы, бо Сенат не прыняў рэзалюцыю аб фінансаванні ўраду на бліжэйшыя чатыры тыдні. Сенатары-дэмакраты адмовіліся падтрымаць рэзалюцыю праз адмененую Доналдам Трампам праграму DACA, якая не дазваляе дзецям нелегальных мігрантаў атрымаць легальны статус у ЗША.

Прыпыненне працы закранула прыкладна палову з двух мільёнаў федэральных служачых ЗША. Калі сітуацыя не вырашыцца да 22 студзеня, яны не змогуць выйсці на працу.

20 студзеня 2017 года Доналд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў