Статкевіча, Някляева і астатніх прэвентыўна затрыманых вызвалілі


Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага, Вячаслава Сіўчыка і Леаніда Кулакова адпусцілі з Акрэсціна. Усе яны былі затрыманыя прэвентыўна ў Менску напярэдадні Маршу годнасці і волі, які мусіў распачацца 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа.

Пра гэта распавяла belsat.eu Марына Адамовіч:

«Усіх, каго прэвентыўна затрымалі, проста вывелі за тэрыторыю Акрэсціна і сказалі – «вы вольныя». Зараз яны едуць дадому».

Будзе абнаўляцца

Глядзі таксама
Каментары