Статкевіч просіць Мэркель праверыць жанчыну, якая паведаміла Лукашэнку пра «баевікоў»


Пра гэта палітык напісаў у Facebook’у.

Мікалай Статкевіч просіць праверыць грамадзянку ФРГ на дэтэктары хлусні.

«Улічваючы, што гаворка ідзе пра лёс дзясяткаў беларускіх грамадзянаў, а таксама членаў іх семʼяў, прашу Вас даць распараджэнне органам правапарадку Вашай краіны запытаць звесткі аб грамадзянцы ФРГ, якая напісала ліст Лукашэнку. Кантактнымі дадзенымі гэтай грамадзянкі валодаюць беларускія спецслужбы, а фотакопія яе ліста сёння была апублікаваная дзяржаўнымі СМІ. Прашу таксама правесці допыт гэтай «сведкі» з выкарыстаннем дэтэктара хлусні», – піша ён.

Менавіта з ліста «фрау А.» пачалася справа «Белага Легіёна».

Чым «Советская Беларусь» «узброіла» Белы легіён: аналізуем «фотадоказы»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў