Статкевіч і Някляеў апавясцілі Менгарвыканкам пра намер правесці 12 верасня масавую акцыю


Апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў апавясцілі Менгарвыканкам пра намер правесці 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы масавую акцыю. 6 верасня яны прынеслі ў Менгарвыканкам адпаведны дакумент.

У ім гаворыцца, што ў адпаведнасці з артыкулам 55 Канстытуцыі Беларусі і падпісанымі краінай міжнароднымі дамовамі Статкевіч і Някляеў збіраюцца правесці масавую акцыю з мэтай патрабаваць «сапраўдных выбараў замест выбарчых фарсаў, якія рэгулярна арганізуе кіроўны рэжым». Пачатак акцыі запланаваны на 18:00. Менгарвыканкаму прапануецца выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзенне акцыі.

Глядзіце яшчэ >>> Статкевіч: Страшна выходзіць на Плошчу і дамагацца свайго, але іншага шляху няма

Мікола Статкевіч: Улада адчувае, што расце нянавісць да яе

У каментары БелаПАНу Статкевіч падкрэсліў, што гэты дакумент не зʼяўляецца заяўкай на дазвол акцыі. «Гэта апавяшчэнне пра намер яе правесці. Акцыя будзе, яны не могуць мне яе забараніць, я не прашу дазволу», – заявіў былы палітвязень.

11-га верасня ў Беларусі пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Датэрміновае галасаванне пачалося 6 верасня.

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў