Стас Пʼеха пафасна заспяваў пра пуцінскі «гумканвой» для Данбасу

video

Расейскі спявак разам з хорам МНС Расеі ўвекавечыў у «гераічнай» песні «гуманітарны канвой», які Пуцін накіроўвае для падтрымання тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Карыстальнікі «YouTube» выклалі ролік з канцэрту, на якім Стас Пʼеха разам з хорам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расеі праспяваў пра «гуманітарны канвой», які Расея рэгулярна адпраўляе на Данбас.

«Доставит груз земле родной, гуманитарный наш конвой», – спявае Пʼеха, называючы ўкраінскую тэрыторыю «роднай зямлёю».

Акрамя гэтага, спявак называе «гумканвой» «брацкай дапамогай».

Украіна выступае супраць бескантрольнага ўезду на сваю тэрыторыю «гумканвояў» з РФ, у якіх можа быць зброя для прарасейскіх баевікоў.

МЯ, паводле espreso.tv

Глядзі таксама
Каментары