Стась Карпаў: «У нас ёсць цэлая секта «сведкаў трэцяга шляху»


Стась Карпаў у Размове дня

Публіцыст Стась Карпаў паведміў на сваёй старонцы ў Facebook, што да яго з прамовай у сацыяльнай сетцы прыходзіў адэпт «трэцяга шляху».

«Гэта быў хлопчык гадоў дваццаці, які заявіў, што ўсе «змагары» – «пасмешышча», што «пры ўсёй нелюбові да ваты, змагары яшчэ больш маргінальныя», што «змагары маюць фетыш тыпу мовы, сімволікі і г.д. і ствараюць з іх квазіідэалогію», і таму такія хлопчыкі і дзяўчынкі як ён – гэта трэці шлях. Больш хлопчык нічога цікавага не сказаў, але я такі прыйшоў да высновы, што сапраўды ў нас ёсць цэлая секта «сведкаў трэцяга шляху» пра якіх можна напісаць падрабязней».

Сведкі трэцяга шляху сустракаюцца паўсюль, акрамя офлайну, і навукоўцам яшчэ прадстаіць высветліць, у чым прычына іх найвышэйшай канцэнтрацыі на онлайнеры ў раздзеле ДТЗ, нерухомасць, польскія візы і барахолка, кажа спадар Карпаў і дадае:

«Самаідэнтыфікуюць сябе яны звычайна як «не вата і не змагары. […] У прынцыпе гэта дастаткова перспектыўны спосаб самаўсведамлення, бо на бязрыбʼі можна абмеркаваць, што мы – не бублікі, мы – не петлі мёбіуса і не акіянічныя платформы Алана Маска.»

Паводле Стася Карпава, сведкі трэцяга шляху бачаць усяго два шляхі для Беларусі. Першы – гэта шлях ваты, другі – шлях змагароў.

«Змагароў» уяўляюць адным чалавекам, які раз на дзень робіць на «сваіх сайтах», якія абʼяднаныя ў «хартыю 97» нейкі ідыёцкі камент пад ідыёцкім артыкулам, які сам жа апублікаваў, а пасля плюе ў партрэт лукашэнкі і ідзе на плошчу, дзе яго чакае мент, каб пабіць і аштрафаваць на радасць змагару», – абураецца спадар Стась.

«Сведкаў трэцяга шляху болей за ўсё нервуе няправільнасць чужых шляхоў, якія складаюцца з няправільных пачуццяў, абʼектаў любові і сілапрымянення».

«Трэці шлях ім не бачны, бо лічыцца, што сведкі на ім і сядзяць, а сам шлях прыкольны тым, што наагул не патрабуе па ім ісці. Затое прыгожае сядзенне дазваляе бясконца фармуляваць уласную значнасць»,робіць выснову блогер.

Увесь пост можна пабачыць тут:

Беларускі «Трэці шлях» – згуртаванне беларускай моладзі, што маюць на мэце мадэрнізаваць Беларусь на грунце ліберальных каштоўнасцяў. Суполка заснаваная 21 жніўня 2004 году. Ад пачатку налічвала пяць чалавек.

Глядзі таксама
Каментары