Стась Карпаў: Падзякаваць за польскі канал не атрымаецца, бо гэта тое самае, што падзякаваць Расеі за ОРТ


[vc_row][vc_column][vc_column_text]Вядомы публіцыст і паэт Стась Карпаў заклікае падпісаць петыцыю #белсатжыві.

«Я  не лічу патрэбным тлумачыць чаму не трэба закрываць «Белсат», бо гэта як тлумачыць чаму трэба пераставаць рабіць нешта добрае. Польшча траціла свае грошы на нашую дэмакратыю. Цяпер яны будуць траціць грошы на свой канал, але гэта так сабе аргумент на іхную карыць. У гэтым жа рэчышчы можна падзякаваць Расеі за канал ОРТ [«Першы канал». – belsat.eu]. Я заклікаю людзей не пакідаць канал у цяжкі для яго час і па магчымасці падпісваць петыцыю», – кажа Стась Карпаў.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў