Старыя грошы можна будзе абмяняць на новыя цягам пяці гадоў


Банкноты старога ўзору можна будзе абмяняць на новыя банкноты да 1 студзеня 2022 года.

Нацбанк заяўляе, што цяпер займаецца інфармаваннем людзей, банкаў і прадпрыемстваў наконт пытанняў уводу ў зварот новых банкнотаў і манетаў. Адмысловыя навучальныя семінары распрацаваныя для касіраў банкаў і крамаў для азнаямлення з вонкавым выглядам і элементам абароны новых грашовых знакаў. Да ліпеня ў гэтых трэнінгах возьмуць удзел 7 тыс. чалавек.

Банк прагназуе, што да 1 ліпеня па краіне ў звароце будзе знаходзіцца каля 600 млн старых банкнотаў. На пачатковым этапе для іх замены спатрэбіцца ўвесці ў зварот каля 80 млн банкнотаў і 400 млн манетаў новага шэрагу.

Нацбанк заявіў, што будзе вымушаны дапрацаваць абсталяванне па распазнаванні і фальшывак, якое выкарыстоўваецца ў банках ды абʼектах гандлю з улікам прыёму як старых, так і новых грошай.

«Працэс поўнага вываду з абарачэння банкнотаў старога ўзору і іх замены на новыя грошы не можа здарыцца ў адзін момант», – кажуць у Нацбанку.

Банкноты старога ўзору можна будзе абмяняць на банкноты і манеты новага ўзору ў любой суме і без спагнання камісійнага ўзнагароджання да 1 студзеня 2022 году.

З паведамленняў Нацбанку вынікае, што цягам паўгода ў Беларусі будуць існаваць дзве катэгорыі банкаматаў: разлічаныя на старыя ды на новыя банкноты.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў