«Стары Ольса» – на Nickelodeon і ў Belsat Music Live


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Wy7kPhYuvVE”][vc_column_text]Беларускі гурт паўдзельнічаў у шоу Джагера Ітана, а ў сакавіку праедзе з гастролямі па Амерыцы. 4 лютага музыкі выступяць у Belsat Music Live.

«Стары Ольса» другі раз у сваёй гісторыі выпраўляецца за акіян: амерыканскае турнэ пройдзе пройдзе збольшага па Тэхасе з 1 сакавіка да 5 красавіка.

Гурт выступіць на «South by Southwest Music»,адным з найбуйнейшых фестываляў свету, а таксама на «Sherwood Forest Fair».

«Тузін гітоў» падае, што гурт таксама зайграе ў Сан-Антоніё, Даласе, Х’юстане, некалькі канцэртаў дасць на радыё.

Для «Старога Ольса» гастролі па ЗША стануць ужо другімі.

Леташнія гастролі па 20 амерыканскіх штатах у эфіры «Белсату» падсумавала ўдзельніца калектыву Марыя Шарый.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?time_continue=420&v=ncw3BrYrpPQ”][vc_column_text]У студзені на амерыканскім тэлеканале «Nickelodeon» адбылася прэм’ера тэлешоў «Jagger Eaton’s Mega Life» з удзелам беларускай каманды. «Ольсы» вучаць старадаўнім танцам вядоўцу, амерыканскую зорку скейтборду Джагера Ітана.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=p1Wc32dRm1Q”][vc_column_text]Ужо ў гэтую суботу «Стары Ольса» возьме ўдзел у беларускім музычным тэлешоў Belsat Music Live.

Перад ад’ездам у Амерыку музыкі дадуць адзін канцэрт на радзіме – у Берасці 25 лютага.

ДД

Стужка навінаў