Стартаваў продаж квіткоў на сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Менску


Цалкам магчыма, што квіткі хутка скончацца!

«Як і было абвешчана, продаж квіткоў стартаваў а 12:00. Арганізатары кажуць, што справа ідзе вельмі актыўна, таму лепш не адкладаць», – напісаў музыка.

Легальных канцэртаў у сталіцы Лявон Вольскі не даваў больш за два гады – музыка апошнім часам выступаў альбо на закрытых вечарынах, альбо на спантанных акцыях – варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе ці проста ў полі ў мікрараёне Сухарава, альбо за мяжою. Апошнія імпрэзы Лявона Вольскага ў Менску адбыліся 5 жніўня на піўным фэсце і ўзімку. Сольных выступаў у Менску ў Вольскага не было з 2010 года.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў