Стартавала краўдфандынг-кампанія ў падтрымку беларускіх птушак, удзельнікі атрымаюць світшоты


Удзельнікі краўфандынг-кампаніі атрымаюць світшоты з выявамі барадатай кугакаўкі, белай сініцы і вялікага арлеца.

Кампанію на платформе «Ulej.by» запусціла майстэрня «Мой родны кут».

«У цяперашні час на тэрыторыі нашай краіны пражываюць каля 305 відаў птушак, з іх у Чырвоную кнігу Беларусі ўключана 70 відаў (3-е выданне Чырвонай кнігі). Мы хочам звярнуць увагу на гэтую праблему, бо ў нашай краіне ёсць шмат відаў птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Калі не прыцягнуць увагу да гэтага пытання, ёсць шанец больш не ўбачыць і не пачуць гэтых птушак на палях ды лясах», – адзначаюць аўтары ініцыятывы.

У майстэрні «Мой родны кут» мяркуюць, што дзякуючы адзенню з выявамі рэдкіх птушак можна звярнуць увагу вялікай колькасці людзей на тое, як важна захоўваць птушак у прыродзе.

Плануецца выпусціць абмежаваную колькасць світшотаў. Цана світшотаў – 45-50 рублёў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў