Стартапы: дзе шукаць інвестара для сваёй бізнес-ідэі?


Колькасць стартап-сустрэчаў расце з года ў год. Хоць фінансаванне па выніку такіх мерапрыемстваў атрымліваюць адзін альбо два адсоткі праектаў, карысна атрымаць рознага кшталту кансультацыі ды завесці цікавыя знаёмствы.

Часцей за ўсё інвестары звяртаюць увагу на стартапы з IT-сферы. Такія праекты патрабуюць мінімальных укладанняў і прыносяць відавочны прыбытак. Аднак адной толькі цікавай ідэі недастаткова. Трэба вывучыць рынак, скласці бізнес-план ды мець каманду, якая можа рэалізаваць праект. Цяпер запатрабаваныя ідэі ў галіне электроннай камерцыі.

Адкуль бяруцца стартапы і па чым яны прадаюцца – глядзіце ў новым выпуску праграмы «Асабісты капітал».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары