Старшыня Вярхоўнага суду: За паўгода вынесена 36 апраўдальных прысудаў


Валянцін Сукала

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала выказаўся пра апраўдальныя прысуды ў Беларусі.

За 6 месяцаў 2017 году вынесена 36 апраўдальных прысудаў, яшчэ 5 тыс. справаў спынілі на першапачатковай стадыі.

«За апошнія пяць гадоў колькасць паўторных судовых разглядаў скарацілася ў 6 разоў, гэта вельмі сур’ёзная лічба, прычым яна не пагаршае якасць правасуддзя», – заявіў Валянцін Сукала на Міжнароднай канферэнцыі «Апеляцыя ў сістэме крымінальнага права», якая адбываецца ў Менску.

На пытанне, колькі апраўдальных прысудаў было вынесена дзякуючы апеляцыі, старшыня Вярхоўнага суду заявіў:

«Агулам за паўгода ў 2017-м было вынесена 36 апраўдальных прысудаў па розных складах, каля 20 з іх – па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах. Гэта, можа быць, і не шмат, але трэба ўлічыць, што ў нас каля 5 тысяч крымінальных справаў спынілі на першапачатковай стадыі за малазначнасцю злачынства, прымірэнні бакоў альбо пагашэння страты. Таму, калі мы абмяркоўваем прысуды, трэба браць пад увагу гэтыя лічбы».

Паводле статыстыкі Вярхоўнага суду, за першыя 6 месяцаў году агулам у Беларусі было вынесена 19 764 прысуды.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фота belarus.by

Глядзі таксама
Каментары