Старшыня таварыства ўласнікаў: Дзяржава цісне на прыватныя ЖЭСы


У «Каментары» – старшыня таварыства ўласнікаў дому па адрасе Гаруна, 20 Зміцер Дзялюгін.

На думку Змітра для таго, улады, каб закрыць дзіркі ў бюджэце і ўтрымаць механізм жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які развальваецца, спрабуюць завалодаць сродкамі таварыстваў уласнікаў з дапамогай кіруючых кампаніяў.

«Адміністрацыі раёнаў вышукваюць існуючыя і неіснуючыя парушэнні з боку старшыняў таварыстваў, каб адхіліць іх ад кіравання таварыствам і прызначыць свае кіруючыя кампаніі. Рэчы, якія прымаюць [уласнікі – рэд.] агульным сходам, яны не хочуць прызнаваць», – кажа спадар Дзялюгін.

Чыноўнікі такое становішча рэчаў адмаўляюць.

Падрабязней – у «Каментары».

Станіслаў Івашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў