Старшыня Следчага камітэту: Расследаванне ў справе Пальчыса не зацягнецца


Блогеру і стваральніку сайту «1863x.com» інкрымінуюць 9 эпізодаў распальвання варожасці і 2 – порна.

«Эдуарду Пальчыса ўжо прадʼяўленае абвінавачванне па ч.1 арт.130 «Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці» КК і па ч.2 ст.343 «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару» КК. То бок паводле тых жа артыкулаў, па якіх вылучалася падазрэнне. Думаю, што, у прынцыпе, усё па справе зразумела. Расследаванне не зацягнецца», – распавёў падрабязнасці справы Іван Наскевіч.

Эдуард Пальчыс вядомы пад нікам Джон Сільвер займаўся старонкай 1893x.com. Сайт быў створаны каля двух гадоў таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расеі. Паводле следства, ён размясціў там дзевяць матэрыялаў, якія ўтрымліваюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці, а таксама распаўсюдзіў два парнаграфічных калажа.

Раней Эдуард Пальчыс адмовіўся ад паслугаў адвакатаў і папрасіў дзяржаўнага абаронцу.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары