Старшыня назвала чальца ўчастковай камісіі «бабай» за расповед пра фальсіфікацыі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”283144″ img_size=”large”][vc_column_text]Дырэктарка школы № 159 і старшыня выбарчай камісіі ўчастку № 425 Іна Богдан. Фота sch159.minsk.edu.by[/vc_column_text][vc_column_text]Сябра аднаго з участковых выбаркамаў у Менску здала сваё пасведчанне пасля спробы распавесці журналістам пра фальсіфікацыі з яўкай, сутыкнуўшыся з супрацівам з боку кіраўніка камісіі.

Прадстаўнік выбарчай камісіі ўчастку № 425 103-й Дамброўскай выбарчай акругі Ядвіга Угольнік, якая падтрымлівае аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», мела намер паведаміць пра меркаваныя факты махінацыяў з яўкай. Журналісты днём 11-га верасня прыйшлі на ейны ўчастак на запрашэнне сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, паведамляе БелаПАН.

Зʼяўленне Рымашэўскага і кандыдаткі ад БХД па гэтай акрузе Вольгі Кавальковай у суправаджэнні прэсы выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю з боку старшыні камісіі, дырэктаркі школы № 159, на тэрыторыі якой размешчаны ўчастак для галасавання, і праўладных, мяркуючы па ўсім, назіральнікаў.

Асабліва вострай была рэакцыя на прадстаўнікоў СМІ. Старшыня камісіі Іна Богдан запатрабавала ад дзяжурнага міліцыянта вывесці тых, хто прыйшоў. За сітуацыяй таксама назіралі некалькі сілавікоў у цывільным, якія сачылі за Рымашэўскім з Кавальковай яшчэ да таго, як яны зайшлі ўнутр школы. Адзін з сілавікоў здымаў тое, што адбываецца на відэакамеру.

Рымашэўскі прапанаваў Угольнік выйсці са школы і паведаміць пра фальсіфікацыі на ўчастку прэсе, але ў адказ на гэта старшыня камісіі сказала ёй, што яна ў такім выпадку «як выйдзе, так і сыдзе».

Нягледзячы на супраціў з боку кіраўніцтва камісіі, Угольнік, седзячы на сваім месцы, паведаміла журналістам, што на ўчастку на самай справе назіраюцца праблемы з яўкай, а старшыня камісіі «перажывае за яўку», адсюль, на ейную думку, і ўзнікае патрэба ў яе завышэнні.

«Вось яна сказала, бо нічога не ведае і не разумее. Сказаць лёгка, а як цяпер ёй выкруціцца? Хай дакажа, – адказала старшыня камісіі. – Ну, калі яна сядзіць, баба, якая нічога не разумее, прабачце мяне…»

Пасля гэтых словаў Угольнік здала пасведчанне сябра камісіі і пакінула памяшканне школы. Журналістам яна заявіла, што, паводле ейных назіранняў, дакладны падлік яўкі на ўчастку не вядзецца.

«Я нешта пералічвала, але не ўсё. Але візуальна відаць, што там не 568 чалавек прыйшлі, а толькі парадку 200», – адзначыла яна.

Па словах назіральніка ад БСДП (Грамада) Генадзя Быкава, яўка на ўчастку падчас датэрміновага галасавання завышаная больш чым у два разы. Паводле падлікаў назіральніка, за ўвесь час датэрміновага галасавання бюлетэні тут атрымалі 279 чалавек, а ў пратаколе ўчастковай камісіі фігуруе лічба 568.

Пасля інцыдэнту прадстаўнікі аргкамітэту БХД склалі скаргу ў пракуратуру ў сувязі з зафіксаваным, як яны сцвярджаюць, фактам завышэння яўкі выбарцаў на ўчастку.

Глядзіце яшчэ >>> У Беларусі прайшлі парламенцкія выбары. Хроніка 11 верасня

Выбары ў парламент за 1 хвіліну. Відэаролік «Белсату»:

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў