Станіслаў Шушкевіч пра Ніла Гілевіча: Ён за беларускасць мог пераканаць самога чорта


На 85-ым годзе сышоў з жыцця Народны паэт, перакладчык, аўтар дзясяткаў зборнікаў кніг па літаратуразнаўству Ніл Гілевіч.

Разам з творчай ды літаратурнай дзейнасцю, ён быў выбітным грамадскім дзеячам. Пра ягоную ролю ў культурным ды палітычным жыцці распавядае былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

– Якім Вы запомнілі Ніла Гілевіча з першай сустрэчы ў 1951-ым годзе?

– Я запомніў яго як крышку чокнутага чалавека, таму што ён заўсёды хадзіў з нататнікам. Пасля мы разам былі на вайсковых зборах. Ён часта спыняўся і нешта запісваў. А пасля я ўсвядоміў, што чалавека, які больш любіць Беларусь, беларускі фальклор ды ўсё беларускае, цяжка знайсці. Ёсць параўнальныя людзі, але ён быў начынены беларускасцю. І вымушаны быў працаваць у тым палітычным ладзе, які быў. Ён быў здольны прыстасоўвацца да таго, што было, і быў творцам. І знаходзіў спосабы падаваць усё па-беларуску. Калі пачалася актыўная палітычная перабудова, не ў 84-ым, а пазней, не ўсе палітычныя дзеячы з нім ладзілі, але гэта было не доўга. Калі ён стаў дэпутатам Вярхоўнага савету, ён быў большым беларусам, чым хлопцы з БНР.

– Распавядзіце пра ролю Ніла Гілевіча ў беларусізацыі краіны.

– Ён за беларускасць мог пераканаць самога чорта, а тым больш усіх цыкоўскіх працаўнікоў. Гэтая ягона роля бязмерная. Я б хацеў вярнуцца да таго закона аб мовах, які прабіў Ніл Гілевіч.

– Наколькі Ніл Гілевіч упісваўся тады ў плеяду савецкіх беларускіх пісьменнікаў?

– Ён упісваўся ў плеяду савецкіх беларускіх пісьменнікаў. Ён ніколі не быў дысідэнтам. І знаходзіў тую нішу, у якой можна было захоўваць тое, што для яго было свята – Беларусь.

Больш глядзіце ў відэаматэрыяле!

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў