Станіслаў Багданкевіч: Будзе паўзучая дэвальвацыя


Былы старшыня Нацбанку пракаментаваў перспектывы айчыннай валюты.

Беларускі рубель зноў здае пазіцыі. Пасля тыдня ўмацавання ў дачыненні асноўных замежных валютаў, сёння ён зноў патаннеў. У параўнанні з гандляваннямі ў аўторак, курс долара вырас на 92 рублі, еўра – на 31 рубель. Эканамісты прагназуюць далейшае – хоць і павольнае – абясцэньванне «зайчыка».

«Калі толькі тая палітыка грашовых уладаў, што абвешчаная, што галоўны паказчык інфляцыі – валютны курс – вызначаецца попытам і прапановай, то дэвальвацыя будзе паўзучай», – адзначае экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

Зрэшты, паўзучая дэвальвацыя толькі з пачатку года забрала палову вартасці беларускага рубля ў дачыненні долара.

Са студзеня амерыканская валюта падаражэла на 47 адсоткаў, а еўра вырас на 36 адсоткаў. Курс расейскага рубля падняўся больш як на чвэрць.

Стужка навінаў