Дэпартамент выканання пакаранняў на сайце МУС размясціў рэкламу базы адпачынку дзяржаўнага прадпрыемства «Адзінаццаць» у вёсцы Кавалі (Ваўкавыскі раён). На прадпрыемстве выкарыстоўваецца праца вязняў.
«Стаміліся ад шэрых будняў? Вырашылі зладзіць сабе невялікія канікулы і адправіцца з сям’ёй або сябрамі на прыроду? У бліжэйшы час зʼявіцца выдатная магчымасць правесці вольны час на базе адпачынку дзяржаўнага прадпрыемства «Адзінаццаць» у вёсцы Кавалі (Ваўкавыскі раён). Тут, у маляўнічым месцы на беразе Валпянскага вадасховішча ў асяроддзі лесу Вы зможаце аднавіць свае сілы, расслабіцца і пагрузіцца ў атмасферу незабыўнага адпачынку», – гаворыцца ў паведамленні на сайце МУС.
База адпачынку ўяўляе сабой 7 летніх домікаў, 3 з якіх – падвышанай камфортнасці. Дадаткова, на тэрыторыі размешчаны асобны кухонны домік. Кошт на аднаго госця ў содні – пачынаючы ад 8 руб.
Прадпрыемства «Адзінаццаць» належыць Дэпартаменту выканання пакаранняў і заснавана на базе папраўчай калоніі №11 г. Ваўкавыска.
ІІ, belsat.eu