Сталіца «Ісламскай дзяржавы» акружаная


Гарадскі бой у Сірыі.

Камандаванне кааліцыі курдскіх і арабскіх атрадаў, якую падтрымлівае ЗША, заявіла, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» цалкам акружаны ў абвешчанай імі «сталіцы халіфата» – сірыйскім горадзе Рака.

Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

У заяве альянсу «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» (СДС) гаворыцца, што магчымыя шляхі адступлення баевікоў у паўднёвым напрамку перакрытыя.

Атрады сірыйскай апазіцыі пры падтрымцы курдскіх сіл самаабароны, а таксама амерыканскай авіяцыі і артылерыі разгарнулі магутны наступ на Раку напачатку чэрвеня.

Палкоўнік Раян Дылан – прадстаўнік амерыканскага камандавання, адказнага за аперацыю па вызваленню Ракі, пацвердзіў, што «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» кантралююць «усе ключавыя дарогі на поўдзень ад Ракі».

Паводле ягоных слоў, за тыдзень войскі кааліцыі «ачысцілі ад «ІД» каля 20 квадратных кіламетраў у самім горадзе і ў яго ваколіцах».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары