Сталінізм вяртаецца ў Расею. Украінскаму патрыёту далі 20 гадоў, ягонаму паплечніку – 10


Рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку асудзілі за спробу арганізацыю ячэйкі «Правага сектару» ў Крыме, прызналі вінаватымі ў двух падпалах і намеры падарваць помнік Леніну. Пасля агалошвання выраку, Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка заспявалі гімн Украіны.

Чытайце таксама: Закладнікі Расеі: што агульнага ў справах Саўчанкі, Сянцова і Кохвэра?

Суд адбываўся ў Растове-на-Доне, справу разглядаў Паўночна-Каўказкі акруговы вайсковы суд. Абвінаваўца прасіў для Сянцова 23 гады зняволення, для Кольчанкі – 12.

Справа Сянцова і Кольчанкі базуюцца на паказаннях, атрыманых праз катаванні. «Я не буду ні пра што вас прасіць, усім усё зразумела. Суд акупантаў не можа быць справядлівым паводле вызначэння. Нічога асабістага», – сказаў у сваім апошнім слове ў судзе Алег Сянцоў. Расейскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў абодвух асуджаных вязнямі сумлення.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў