Сталіністы 2.0. Фотарэпартаж


Аматары Сталіна і СССР у выходныя зладзілі акцыю памяці, прысвечаную савецкаму святу Дня абароны Айчыны.

Камуністычная ўрачыстасць адбылася на «Лініі Сталіна». Яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да бюста савецкага правадыра.

Шмат хто меў у руках партрэты з выявамі жаўнераў часоў ІІ Сусветнай вайны – гэткі фармат акцыі ў Расеі носіць назву «Бессмяротны полк».



Падчас ускладання кветак адзін з выступоўцаў запэўніў, што байцы бессмяротнага палка з таварышам Сталіным на чале адкульсьці зверху глядзяць на акцыю і дапамагаюць яе ўдзельнікам духоўнымі сіламі. Ён таксама падкрэсліў, што нельга дапусціць, каб на вуліцах беларускай сталіцы зʼявіліся людзі з партрэтамі здраднікаў.



Аматары Сталіна спадзяюцца, што падчас святкаванняў 9 траўня да акцыі «Бессмяротны полк» далучыцца Аляксандр Лукашэнка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў