Сталічныя пракуроры паспаборнічалі ў конкурсе насценгазетаў. Не абышлося без Сталіна


Конкурс арганізавалі з нагоды 95-годдзя утварэння пракуратуры на тэрыторыі Беларусі, паведамляе агенцтва minsknews.by.

Самымі «крэатыўнымі» апынуліся аўтары насценгазеты пракуратуры Савецкага раёну. Журы вырашыла аддаць ім першае месца ў конкурсе.

«У Савецкай пракуратуры ў асноўным жаночы калектыў, які апынуўся таленавіты не толькі ў працы, але і ў творчасці», – распавяла агенцтву памочнік пракурора па Менску ў пытаннях прававога забеспячэння, інфармацыі і сувязям з грамадскасцю Наталля Косач.

26 чэрвеня 1922 г. Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР зацвердзіў дакумент, які прадугледжваў стварэнне Дзяржаўнай пракуратуры ў складзе Народнага камісарыяту юстыцыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў