Сталічны метрапалітэн у навагоднюю ноч будзе працаваць да 4-й раніцы


Графік зменены ў сувязі з каляднымі і навагоднімі імпрэзамі. 25–27 снежня рух цягнікоў на абедзвюх лініях метрапалітэну будзе арганізаваны паводле раскладу нядзелі, а 31 снежня цягнікі будуць хадзіць згодна з графікам пятніцы.

Такім чынам, у навагоднюю ноч метро будзе адчыненае да 04:15 раніцы, тады ж закрыюцца і станцыі. Станцыі «Няміга», «Фрунзенская» і «Кастрычніцкая» закрыюць на ўваход а 04:25 раніцы. Пасля 22:00 і да 04:00 інтэрвал паміж цягнікамі складзе 6,5-7 хвілінаў.

Раніцай 1 студзеня метрапалітэн пачне працаваць па звычайным графіку а 05:30. З 1-га па 3-га студзеня рух будзе арганізаваны паводле графіку нядзельных дзён. Па такім жа графіку цягнікі будуць хадзіць і ў наступныя выходныя, з 7-га па 10-га студзеня.

belsat.eu паводле metropoliten.by

Стужка навінаў