Уцякаў ад ДАІ, але чаму? - Патлумачыць не змог


Амаль цэлую гадзіну супрацоўнікі ДАІ пераследавалі кіроўцу на аўтамабілі «Аўдзі» з расейскай рэгістрацыяй. Пагоня распачалася яшчэ ў Менскім раёне.

На сайце ГУУС Менгарвыканкаму паведамляецца, што яшчэ каля вёскі Лоша на трасе Менск-Маладзечна, кіроўца праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца. Інспектары пачалі яго даганяць і патрабаваць, каб ён спыніўся. Праўда, кіроўца ігнараваў звароты міліцыянтаў. Пры ўездзе ў Менск аўтамабіль парушальніка ўжо чакалі дадатковыя экіпажы ДАІ. Але кіроўца «Аўдзі 80»звярнуў у завулак Тучынскага на паркоўку гандлёвага цэнтру «Карона», дзе працягнуў рух па тратуары ў напрамку ўваходу ў станцыю метрапалітэна «Моладзевая».

ВІДЭА
У Менску ДАІшнікі бегалі за «Audi» і стралялі (Відэа)
2018.09.18 17:52

Інспектары выкарыстоўвалі табельную зброю для спынення аўто (у выніку ніхто не пацярпеў), але пры гэтым дзеянні парушальніка стварылі рэальную пагрозу жыццю і здароўю людзей.

«Але і ўжыванне табельнай зброі не дапамагло спыніць супрацьпраўныя дзеянні кіроўцы. Ён працягнуў рух па тратуары каля гандлёвага цэнтру ў напрамку вул. Кальварыйскай, затым па ёй самой, потым павярнуў на вул. Жудро і паехаў па сустрэчнай паласе», – адзначаюць у ГУУС.

На вул. Жудро парушальнік урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі. І ў гэты момант аўтамабілі ДАІ здолелі заблакаваць «Аўдзі». Кіроўца быў затрыманы.

Ім апынуўся грамадзянін Беларусі, 1953 года нараджэння. Правы адпаведнай катэгорыі ў яго ёсць, быў цвярозы.

«Прычыну неадэкватных паводзін і шматлікіх парушэнняў ПДР патлумачыць не змог. Па гэтым факце праводзіцца праверка », – інфармуе ГУУС Менгарвыканкаму.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў