Сталі вядомыя лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі па фізіцы


Сёлета ўзнагароду прысудзілі амерыканскім даследчыкам Кіпу Торну, Райнэру Вайсу і Гары Бэрышу. Навукоўцы заснавалі лазерна-інтэрфераметрычную гравітацыйна-хвалевую абсерваторыі LIGO, якая дапамагла эксперыментальна выявіць гравітацыйныя хвалі.

Пра гэта Нобэлеўскі камітэт абвясціў падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Стакгольме.

Сваё рашэнне Нобэлеўскі камітэт тлумачыць тым, што прэмія прысуджана «за вырашальны ўклад у назіраньне гравітацыйных хваляў» і падкрэслівае, што гэта фундаментальнае адкрыццё мае істотнае значэнне для фізікі.

Гравітацыйныя хвалі прадказаў Альбэрт Эйнштэйн у агульнай тэорыі адноснасці каля ста гадоў таму. Усё XX стагоддзе фізікі ставілі пад сумнеў гэтую тэорыю. Доказ наяўнасці гравітацыйных хваляў – крытычнае пацвярджэнне тэорыі Эйнштэйна.

Дэтэктар LIGO збудавалі ў 2002 годзе. Спачатку LIGO не мог выявіць «эйнштэйнаўскія» ваганні прасторы-часу, пасля чаго дэтэктар адключылі. Навукоўцы прысвяцілі чатыры гады на яго абнаўленне.

У верасні 2015 гады даследнікі зафіксавалі ўсплёск гравітацыйных хваль, спароджаных чорнымі дзірамі, якія зліваліся, агульнай масай у 53 Сонца.

Лаўрэаты Бэры Бэрыш і Кіп Торн працуюць у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, Райнэр Вайс працуе ў Масачусэцкім тэхналагічным інстытуце ЗША.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў  традыцыйна праходзіць 10 снежня ў Стакгольме ў дзень смерці заснавальніка Нобэлеўскіх прэміяў – шведскага прадпрымальніка і вынаходніка Альфрэда Нобэля. Сума кожнай прэміі складае 9 мільёнаў шведскіх крон ( $ 1 млн 119 тысяч).

2 кастрычніка абвясцілі імёны лаўрэатаў прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў