Стала вядомая дата саміту АДКБ у Менску. У тым ліку чакаецца візіт Пуціна


Усе лідары арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пацвердзілі свой удзел у саміце ў Менску 30 лістапада, заявіў ria.ru часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі.

Саміт плануецца 30 лістапада. «Усе кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі свой удзел», – сказаў ён.

Паводле яго слоў, «АДКБ стала адной з найбольш эфектыўных арганізацый у Еўразіі».

«Усе краіны дзейнічаюць як адзінае цэлае, дэманструючы салідарнасць», – заявіў Шыдлоўскі, выступаючы ў амбасадзе РФ у Вашынгтоне на прыёме з нагоды 25-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзя стварэння АДКБ.

Нагадаем, у цяперашні час Беларусь з’яўляецца краінай-старшынёй АДКБ.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў