Стала вядома, за якія паслугі «дармаеды» будуць плаціць поўны кошт


На сайце беларускага ўраду з’явілася пастанова, якая вызначае шэраг паслугаў, за якія «дармаеды» будуць плаціць па поўным кошце.

З 1 студзеня 2019 году людзі, якія не занятыя ў эканоміцы краіны, будуць сплочваць 100% коштаў за гарачае водазабеспячэнне.

А з 1 кастрычніка 2019 году і за:

  • газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных

    прыбораў;
  • цеплазабеспячэнне.

Але вось як гэта будзе падлічвацца і ўносіцца ў жыроўкі, калі, напрыклад, у адной кватэры прапісаныя двое працоўных і адзін «дармаед», ніхто не ведае.

Яшчэ на пачатку месяца стала вядома хто падпадае пад паняцце «не заняты ў эканоміцы». Паводле прыкладнага палажэння, якое зацвердзіў урад, гэта «працаздольныя грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне), якія не ажыццяўляюць працоўную, прадпрымальніцкую, рамесную, творчую, навучальную ці іншую дзейнасць, віды якой пералічаны ў пастанове».

Нагадаем, што так званы «дэкрэт аб дармаедах» быў падпісаны яшчэ ў 2015 годзе, але пасля хвалі пратэстаў чыноўнкі былі вымушаныя яго перапісаць.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў