Стала вядома, за колькі Белавія набудзе два новыя самалёты Embraer


Пасля гэтай здзелкі ў беларускіх авіялініяў будзе агулам шэсць самалётаў бразільскай вытворчасці.

Два авіялайнеры – E175 і E195 – «Белавія» замовіла ў бразільскай авіябудаўнічай кампаніі Embraer на 52-м Міжнародным авіясалоне ў Парыжы, які праходзіць у аэрапорце Ле-Буржэ з 19 па 25 чэрвеня.

Дамова амаль на $ 100 млн

У цырымоніі падпісання дакументу ўзяў удзел амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Новыя самалёты будуць пабудаваныя і аддадзеныя «Белавіі» у траўні 2018 года.

«Белавія» падае, што кошт двух бартоў складае $ 99,1 млн.

Дамова паміж бразільскай кампаніяй і беларускімі авіялініямі – трэцяя ў гісторыі. У парку беларускага нацыянальнага авіяперавозніка ўжо ёсць чатыры эмбраеры – два E175 і два E195.

«Прыемна ўсведамляць, што, ажыццяўляючы ўжо трэцюю пастаўку, авіякампанія выказвае нам свой давер, што нашыя самалёты ў кліента не толькі добра працуюць, але прыносяць карысць авіякампаніі і яе пасажырам, але таксама тое, што каманда Embraer прарабіла добрую працу, спрыяючы мадэрнізацыі флоту і эканамічнаму росту «Белавія», – адзначыў Аржан Мэер, камерцыйны дырэктар Embraer Commercial Aviation.

Embraer – сусветны вытворца рэгіянальных самалётаў – умяшчальнасцю да 130 пасажырскіх месцаў. У кампаніі – 100 кліентаў з усяго свету, а канкуруе яна перадусім з канадскай фірма Bombardier, чые самалёты ёсць і ў парку «Белавіі».

ДД

Стужка навінаў