Стала вядома, што будзе рабіць чачэнскі спецназ у Сірыі


Вайскоўцаў двух батальёнаў спецыяльнага прызначэння «Усход» і «Захад»накіруюць ахоўваць авіябазу Хмеймім ў Сірыі (правінцыя Латакія).

Як паведамляюць «Вести», у канцы лістапада «Усход» і «Захад» перафармавалі ў батальёны ваеннай паліцыі. Да канца снежня яны павінны пачаць ахоўваць расейскія ваенныя абʼекты ў Сірыі.

Батальён «Усход» быў сфармаваны ў 2003 годзе. У яго склад у асноўным увайшлі чачэнцы, якія змагаліся супраць расейскай арміі ў складзе батальёна Нацыянальнай гвардыі самаабвешчанай Ічкерыі, аднак пазней перайшлі на бок федэральных сіл.

7 снежня стала вядома, што чачэнскіх кантрактнікаў адправілі ў Сірыю.

Паводле расейскага выдання «Новая газета», чачэнцы даўно ўжо ваююць у Сірыі, у тым ліку ў складзе джыгадысцкіх атрадаў. Сёлета Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў паведаміў, што байцы чачэнскага спецназу дзейнічаюць у тыле ў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Тады Кадыраў таксама заявіў, што сярод чачэнскіх вайскоўцаў ёсць страты. Паводле яго, яшчэ падчас утварэння ІД агенты спецслужбаў з Чачэніі пачалі працаваць у трэніровачных лагерах, дзе рыхтуюць баевікоў.

ДР belsat.eu паводле tvrain.ru

Стужка навінаў