Стала вядома, каму Ван Гог аддаў сваё адрэзанае вуха


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”256988″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Вінцэнт Ван Гог аддаў сваё вуха пакаёўцы Габрыель Берлатье, якая працавала ў бардэлі. Яе імя было таямніцай каля 130 гадоў.

Пра гэта распавядаецца ў кнізе «Вуха Ван Гога: праўдзівая гісторыя» (Van Goghʼs Ear: The True Story), піша «The Art Newspaper». Аўтар кнігі Бернадэт Мэрфі па архівах адсачыла лёс вуха геніальнага мастака.

Габрыель Берлатье была дачкой фермера і працавала пакаёўкай у бардэлі, дзе імаверна Ван Гог адрэзаў сабе вуха. Дзяўчына працавала там, каб вярнуць даўгі, узятыя на лячэнне ад шаленства пасля ўкусу сабакі.

Незадоўга да сваёй смерці Берлатье распавяла сваім родным пра сваю сустрэчу з Ван Гогам.

Навошта Ван Гог адрэзаў сабе вуха?

Першага траўня 1888 г. Вінцэнт Ван Гог зняў домік у французскім горадзе Арль, дзе планаваў разам з Полем Гагенам зрабіць сумесную студыю. Але з невядомых прычынаў Ганен адмовіўся ад супрацы.

Паводле афіцыйнай версіі, пасля адмовы Гагена Ван Гог так расхваляваўся, што страціў самакантроль: адрэзаў левае вуха, загарнуў яго ў белую хустку і накіраваўся ў бардэль, каб перадаць «пасылку» улюбёнай прастытутцы Гагена.

У 2009 годзе выйшла кніга «Вуха Ван Гога: Поль Гаген і прысяга маўчання» аўтарства Ганса Кауфмана і Рыты Вілдеганс. У ёй гісторыкі, якія цягам дзесяці гадоў вывучалі паліцэйскія файлы, паказанні відавочцаў і лісты мастака, спрабуюць даказаць, што вуха «пацярпела» падчас сваркі мастакоў. Паводле іх версіі, мастакі накіроўваліся ў бардэль і ў парыве гневу, або самаабароны, выдатны фехтавальшчык Поль Гаген, замахнуўся на Вінцэнта сваёй шпагай. Далей – усё паводле афіцыйнай версіі: з вухам у хустцы, Вінцэнт паплёўся ў бардэль, а потым сцякаў крывёю ў сваім доме, дзе яго ледзь жывога, на наступную раніцу знайшлі паліцэйскія.

ЮВ, belsat.eu, паводле theartnewspaper.com

Стужка навінаў