Стала вядома, калі ў школах могуць прыняць новы графік


Чыноўнікі вызначылі дэдлайн для прыняцця рашэння аб часе пачатку заняткаў у менскіх школах.

Паводле начальніцы аддзелу дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Марыны Юркевіч, з пытаннем маюць вызначыцца да канца чэрвеня.

Цяпер вывучаецца меркаванне навучэнцаў і бацькоў.

«Гэтае пытанне абмяркоўваецца з бацькоўскай грамадскасцю, бо ў нас ёсць установы адукацыі, якія працуюць і ў першую, і ў другую змены. Даручэнне прэзідэнта пачулі ўсе», – адзначыла чыноўніца.

На ейную думку для дзяцей, якія займаюцца ў першую змену, было б лепей прыходзіць на ўрокі пазней 8 раніцы. Для тых, хто займаецца ў другую змену, заняткі не павінны сканчвацца пазней 19:30.

21 красавіка падчас выступу перад парламентам Лукашэнка паскардзіўся, што Коля не высыпаецца.  12 траўня ён даручыў перагледзець графік працы школаў і загадаў «раней за 9 гадзінаў урокаў не пачынаць».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў