Стала вядома, калі ў Беларусі заменяць старыя ліфты


Заяўнік ураду заявіў пра планы дэмантаваць небяспечныя ліфты ў жылых дамах па ўсёй краіне дзеля бяспекі грамадзянаў.

Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін распавёў журналістам пра планы замяніць старыя небяспечныя ліфты ў жылым фондзе. Такіх налічваецца па краіне каля 11 тысячаў. Замяніць іх плануецца да 2020 года.

БелТА падае, што ўжо падрыхтаваны адпаведны нарматыўны дакумент, які праходзіць узгадненне.

Апроч замены ліфтаў у межах канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўрад плануе да 2025 года вырашыць пытанне чыстай пітнай вады.

У ліку асноўных напрамкаў рэалізацыі канцэпцыі Анатоль Калінін назваў павысіць якасць інфраструктуры і паслугаў ЖКГ.

ДД

Стужка навінаў