Стала вядома, калі Apple прэзентуе новы IPhone


Прэзентацыя новага смартфона Apple, які, верагодна, атрымае назву iPhone 8, адбудзецца 12 верасня? паведамляе выданне Mac4Ever.

Чакаецца, што iPhone 8 атрымае OLED-экран памерам 5,8 дзюйма і стане самым вялікім у лінейцы смартфонаў амерыканскай фірмы: экран iPhone 7 Plus мае памер толькі 5,5. Паводле дадзеных экспертаў, экран будзе займаць усю пярэднюю панэль смартфона без аддзяляючых палос па краях.

У якасці аднаго з самых прыкметных навін называецца адсутнасць кнопкі Home – яе функцыі будзе выконваць “віртуальная” кнопка, якая з’яўляецца часткай экрана.

Паводле адной з версій, новы тэлефон будзе выкарыстоўваць тэхналогію распазнання асоб для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў замест тэхналогіі Touch ID, якая вызначае гаспадара прылады па адбітках пальцаў.

Наконт аб’ёму памяці iPhone 8 чуткі адрозніваюцца. Кітайскае выданне Geekbar сцвярджае, што стартавая мадэль атрымае 64 ГБ памяці, а самая дарагая – 512 ГБ, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для смартфонаў Apple. Іншыя крыніцы кажуць пра тое, што будзе ўсяго дзве версіі тэлефонаў – з 128 і 256 ГБ памяці. Ёсць і дадзеныя пра тое, што тэлефон будзе абсталяваны тэхналогіяй бесправадной зарадкі.

Нарэшце, кошт навінкі. Паводле дадзеных крыніц, цэны на флагманскі смартфон будуць пачынацца ад 1 тыс долараў ці нават 1,1 тыс долараў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў