Стала вядома, хто здзейсніў напад на вядоўцу «Эхо Москвы» Таццяну Фельгенгаўэр


Таццяна Фельгенгауэр

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці нападу на вядоўцу «Эхо Москвы» Таццяну Фельгенгаўэр, якую ўдарылі нажом у шыю ў рэдакцыі радыёстанцыі.

Сёння днём узброены нажом чалавек увайшоў у будынак, дзе месціцца рэдакцыя «Эхо Москвы», параніў ахоўніка і нанёс удар Таццяне Фельгенгаўэр у вобласць шыі.

Фельгенаўэр даставілі ў шпіталь, зараз працягваецца аперацыя. Наконт стану журналісткі дакладных звестак няма.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкулу «замах на забойства». Нападнік быў затрыманы. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ён замежны грамадзянін. Яго імя – Барыс Грыц. У інтэрнэце 48-гадовы мужчына вядзе дзённік, дзе неаднойчы пісаў пра Фельгенгаўэр – казаў, што ненавідзіць яе і абяцаў прыехаць да яе ў Маскву.

Барыс Грыц, нападнік. Фота – Фэйсбук

Падчас першага допыту Барыс Грыц паводзіў сябе неадэкватна, кажа, што меў з пацярпелай «тэлепатычны кантакт». Не выключана, што мужчына мае псіхічныя захворванні.

Журналісты і апазіцыйныя палітыкі звяртаюць увагу на тое, што нядаўна расейскае тэлебачанне дэманстравала прапагандысцкі фільм, у якім выстаўляе «Эхо Москвы» агентамі Дзярждэпу ЗША і ворагамі Расеі. У тым ліку ў фільме неаднойчы згадвалася імя 32-гадовай Таццяны Фельгенгаўэр.

Паводле журналістаў і палітыкаў, такая прапаганда магла справакаваць неадэкватнага мужчыну на злачынства.

Сначала они в эфире федерального ТВ рассказывают, что Таня Фельгенгауэр и ее коллеги с "Эха Москвы" – агенты Госдепа и в…

Publié par Ilya Yashin sur lundi 23 octobre 2017

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары