Стала вядома, чаму ўрад «абнуліў» пеню за паслугі ЖКГ


Аказваецца, рашэнне прынятае для добрасумленных грамадзянаў, каб «падстрахаваць і не пакрыўдзіць». Пра гэта заявіў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка.

«Мы прынялі рашэнне аб неналічэнні пені для таго, каб чалавек, калі дзесьці не змог аплаціць па прычынах тэхнічных збояў у перыяд завяршэння работ па ўкараненні адзінай агульнарэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі, каб яму не налічвалася пеня. Ён жа не вінаваты, што не змог заплаціць», – сказаў Паскробка.

Беларусы абавязаныя плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі не пазней за 25-е чысло кожнага месяца. Аднак у лістападзе жыроўкі прыйшлі са спазненнем (у Менску – 19-20-га) з-за праблем у сувязі з пераводам разлікаў у іншую праграму.

Савет міністраў прыняў пастанову № 946, паводле якой, беларусы не будуць плаціць пеню за пратэрмінаваныя плацяжы за паслугі ЖКГ 22 лістапада.

Пастанова датычыць рахункаў за кватэры, электрычнасць, ліфты: за верасень – з 26 кастрычніка да 5 лістапада, за кастрычнік – з 26 лістапада да 5 снежня і лістапад – з 26 снежня да 5 студзеня 2017-га.

Стужка навінаў