Стала вядома, чаму ў пасажыркі метро загарэўся заплечнік


Прэс-служба Менскага метрапалітэну патлумачыла прычыны здарэння ў пераходзе ля эскалатараў на станцыі метро «Плошча Перамогі». Прычынаю раптоўнага загарання заплечніка ў адной з пасажырак імаверна стаўся дэфект акумулятара для электроннай цыгарэты.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 ліпеня, а на наступны дзень у інтэрнэце зʼявілася відэа з камераў назірання.

Заплечнік у пасажыркі загарэўся, калі яна падыходзіла да турнікетаў. Жанчына скінула яго на падлогу, а міліцыянт, які падыйшоў, пачаў нагамі тушыць полымя.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў