Падатак на набыццё валюты знізілі да 10 %, а долар вырас адразу на 840 рублёў


На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 840 рублёў – з 11 900 да 12 740. А курс еўра вырас на 770 рублёў – да 15 230 рублёў.

Разам з тым ад сёння стаўка падатку на біржавыя аперацыі па набыцці валюты зніжаная з 20 % да 10 %. Такім чынам розніца паміж афіцыйным курсам валютаў і іх курсам у абменных пунктах імкліва змяншаецца.

 

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў