Стаў вядомы новы герой «Спокойной ночи, малыши!», якога прапанаваў Пуцін


Кампанію цацачных жывёлаў праграмы папоўніць персанаж, імя якога – Амур.

Новым героем галоўнай расейскай дзіцячай перадачы «Спокойной ночи, малыши!» стаў амурскі тыгр, абвесціў у панядзелак старшыня савету дырэктараў тэлекампаніі «КЛАСС!», якая выпускае праграму, Аляксандр Мітрашэнкаў.

«Было шмат розных ідэяў, сярод якіх ваўчаня, малпачка і жыраф, можа быць, конік», – сказаў Мітрашэнкаў на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Па словах Мітрашэнкава, поўнае імя новага героя Амур, скарочана – Мур. «Ён сучасны, з’явіцца ў 3D-графіцы. У праграме гэта будзе вельмі прыгожая 3D-мадэль», – адзначыў прадстаўнік тэлекампаніі.

Ідэю стварэння гэтага персанажа падказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Падказку прэзідэнта Расеі Мітрашэнкаў назваў «трапляннем у дзесятку».

Новы герой з’явіцца ў эфіры з нагоды 50-гадовага юбілею праграмы пад канец кастрычніка і будзе зроблены з жывога прататыпа.

МЯ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў