Спыненая крымінальная справа «за знявагу прэзідэнта» супраць берасцейскіх актывістаў


Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумент з Упраўлення СК па Берасцейскай вобласці.

У дакуменце паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт. 29 і ч.2 арт. 250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены пераслед па крымінальнай справе».

Крымінальная справа супраць актывістаў была распачатая за вывешванне ў Берасці расцяжкі, якая, паводле экспертызы, «цынічна зневажала» кіраўніка дзяржавы.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў