Спявачка Дарафеева параўнала сябе са Шварцэнэгерам

video

Кандыдатка ў дэпутаты патлумачыла навошта яна ідзе ў палітыку.

«Падобныя пытанні задаваліся шматлікім творчым дзеячам, якія паспяхова рэалізавалі сябе ў палітыцы. Гэта і прэзідэнт ЗША, актор Рональд Рэйган, актор і губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер, дэпутат і ўкраінская спявачка Таісія Павалій, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі актрыса Марыя Кажэўнікава ды іншыя. Думаю, у год культуры гэта актуальна і ў нашай краіне», – сказала Ірына Дарафеева.

Кандыдатка «глыбока перакананая», што «нацыянальныя традыцыі, мова і культура – гэта падмурак, на якім умацоўваюцца ідэнтычнасць і адзінства нацыі».

Таксама Дарафеева абяцае спрыяць развіццю мецэнацтва, як асобнай самастойнага крыніцы фінансавання для папулярызацыі нацыянальнай культуры і гісторыі, якая будзе спрыяць захаванню «той спадчыны, якая нам засталася ад прадзедаў спакон вякоў».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары