Справу экс-старшыні Салігорскага райвыканкаму, якога затрымалі за хабар, накіравалі ў суд


«Абʼектыў» пра затрыманне Аляксандр Рымашэўскага (сюжэт за 03.06.2017)

Былому старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму пагражае да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Пра тое, што чыноўніка затрымалі падчас атрымання хабару ў памеры $ 2,7 тыс., стала вядома ў пачатку чэрвеня.

Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду»). Пра гэта ў эфіры «Альфа радыё» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Меру стрымання, ужытая ў адносінах да былога старшыні райвыканкаму, не змянілі – ён застаецца пад вартай. Следства наклала арышт на грашовыя сродкі і маёмасць абвінавачанага.

«Крымінальная справа накіраваная пракурорам у суд для разгляду, і, паводле апошняй інфармацыі, яна перададзеная ў суд», – адзначыла Юлія Ганчарова.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў