Справу Эдуарда Пальчыса перадалі ў суд


Пра дату пачатку слуханняў і фармат паведамяць пазней.

«Крымінальная справа па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 КК і ч.2 арт. 343 КК паступіла для судовага разбору ў Менскі гарадскі суд», – паведаміла tut.by прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Абвінавачванне блогеру выставілі ў чэрвені. Пальчыс адмовіўся ад паслугаў адвакатаў і папрасіў дзяржаўнага абаронцу.

Эдуард Пальчыс вядомы пад нікам Джон Сільвер займаўся старонкай 1863x.com, якую ён стварыў каля двух гадоў таму. На ім з’яўляліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расеі. Пальчыса абвінавачваюць у публікацыі матэрыялаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць і ўтрымліваюць парнаграфію. 25-гадоваму нарадзінцу Гарадзенскай вобласці пагражае да 5 гадо турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў